Цытата дня. «На жонках прэзідэнтаў Зімбабве і Нігірыі знешнюю палітыку не пабудуеш»

Дырэктар Цэнтра «Еўрапейскі Дыялог» Анатоль Лябедзька – пра спробы Аляксандра Лукашэнкі напрасіцца ў госці ў Саудаўскую Аравію.

– Буду рады прыехаць у зручны для вас час, — так правіцель напісаў прынцу ўсходняй краіны ў віншаванні з нагоды Нацыянальнага дня.

Анатоль Лябедзька пракаментаваў заяву Парламенцкаму каналу:

– Па першае, на жонках прэзідэнтаў Зімбабве і Нігірыі знешнюю палітыку не пабудуеш. Па другое, 2025 год матывуе ствараць уражанне, што вяртаецца міжнародная легітымнасць. Па трэцяе, ёсць спроба зарэзерваваць крэсла на саміце міра па Украіне.

Першая лэдзі Зімбабвэ Аксілія Мнангагва падчас візіту ў Мінск у ліпенi 2024 года