Лічба дня. За чатыры з паловай гадзіны Маляванычу сабралі 3 000 еўра
Акцёр стаў ахвярай тэлефонных махляроў у Польшчы.
Агулам па стане на 21.50 22 кастрычніка Маляванычу (акцёр Аляксандр Ждановіч) ахвяравалі 3 714 €.
Кіраўнік фонда BYSOL Андрэй Стрыжак падзякаваў нераўнадушным за салідарнасць і падтрымку. «Яна мацней за махляроў і беды на жыццёвым шляху», напісаў ён.
Як Маляваныч стаў ахвярай махляроў, ён распавёў на старонцы фонда.
18 кастрычніка Аляксандр павінен быў ладзіць вечар Батлейкі ў варшаўскім Беларускім моладзевым хабе. Перад самым выступам яму патэлефанавалі «супрацоўнікі банка» і паведамілі трывожную навіну — нібыта была спроба зняць сродкі з ягонага рахунку. Каб абараніць грошы, Аляксандру трэба было тэрмінова прадставіць асабістыя дадзеныя. У выніку доступ да банкінгу аказаўся заблакаваны, а сродкі выкрадзеныя.
Таксама BYSOL аб’явіў збор былому палітвязню, якому патрабуецца дапамога на перыяд рэабілітацыі пасля аперацыі. Мінчанін адсядзеў два гады за каментар у дачыненні да прадстаўнікоў улады і, каб пазбегнуць паўторнага арышту, з'ехаў. Паўгады таму ён пераехаў у Літву.
Дапамога патрабуецца яшчэ аднаму былому палітзняволенаму Арцёму Мядзведскаму. Пасля адбыцця тэрміну ён эвакуяваўся ў Польшчу, і яму патрэбна арандаваць жыллё, купіць абутак, адзенне і заняцца здароўем.
Читайте еще
Избранное