Общество

Па колькасці выпадкаў ВІЧ Беларусь — адна з найгоршых у Еўропе краін

Больш сумная сітуацыя толькі ў Расіі і Украіне.

Пра гэта сведчаць даныя глабальнага даследавання, якое апублікавалі ў The Lancet, піша Еўрарадыё.

Крыху лепш сітуацыя па выжывальнасці людзей з ВІЧ: тут Беларусь абыходзіць не толькі Расію і Украіну, але і Латвію. У іншых еўрапейскіх краінах сітуацыя лепшая.

У Беларусі часцей носьбітамі інфекцыі становяцца мужчыны. На іх долю прыпадае 64% выпадкаў. У большасці выпадкаў заражэнне адбываецца палавым шляхам (73%).