Псіхолаг: «У беларускіх школах наўмысна выхоўваецца адсутнасць самастойнасці»
Псіхолаг Вольга Вялічка — пра ідэалогію ў школах і яе наступствы.
— Я лічу, што дзяржава павінна мець сваю ідэалогію, таму што, калі дзяржава, як і армія, не мае сваёй ідэалогіі, яна будзе пад уплывам іншай, —кажа псіхолаг у інтэрв’ю Белсат. — Другая справа, на чым пабудаваная гэта ідэалогія і якая нацыянальная ідэя ў ёй ляжыць.
Можа, праблема ў тым, што доўгі час мы чуем толькі тое, што Беларусь нядаўна паўстала: Другая сусветная, Вялікая айчынная вайна, і толькі там былі героі. Пра Францыска Скарыну ці Еўфрасінню Полацкую мы бачым толькі адзін-два радкі.
Псіхолаг лічыць, што ідэалогія ў школах уплывае на дзяцей наступным чынам: дзеці не маюць пачуцця бездапаможнасці, і ўсе карцінкі з вайны, запужванне, калі сілавікі прыходзяць у школы, разбіраюць аўтаматы, калі адбываюцца паказальныя судовыя выступы — гэта адлюстроўваецца на ўяўленні дзяцей, і гэта надоўга.
— У мяне ў практыцы быў выпадак, калі да мяне як пацыент звярнуўся шматдзетны бацька. Ён адчуваў велізарны страх ад таго, што можа памерці і пакінуць сям’ю без сродкаў існавання. Мы доўга працавалі над тым, каб зразумець, адкуль растуць ногі ў гэтага страха. Апынулася, што ў школе ён чытаў кнігу «Ніколі ізноў». У маім уяўленні гэта кніга не засталася ніяк. А ў яго засталося.
Такім чынам ідэалогія, якая заснавана на тым, каб паказваць пакуты, небяспеку, страх... Не паказваюць, што ў нас быў Усяслаў Чарадзей, Рагвалод, Рагнеда, а паказваюць вайну, як спальвалі вёскі, жудасныя моманты. Безумоўна, гэта адлюстроўваецца на дзіцячай псіхіцы.
І тады адбываецца падзел: людзі, якія ваявалі — героі, а тыя, хто не ваяваў — як бы не да канца. У школе гэта працуе так, што тыя, хто ходзіць у форме — патэнцыйныя героі, сапраўды любяць краіну, а хто не захацеў ці бацькі супраць — з імі трэба працаваць.
Вольга таксама адзначае, што працуючы з дзецьмі, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі, яна фіксуе, што дзеці скардзяцца на часты крык настаўнікаў.
— То бок яны не вытрымліваюць тыя нагрузкі і патрабаванні, бо проста адмовіцца ад крытычнага мыслення — мала для гэтай сістэмы.
У мяне доўгі час была надзея, што сёння ў дзяцей ёсць інтэрнэт і ад ідэалогіі беларускай дзяржавы можна будзе пазбавіцца. Але зараз я пачынаю сумнявацца, таму што толькі крытычнага мыслення мала. Вельмі важным з’яўляецца асяроддзе.
Тое, што адбываецца сёння ў беларускіх школах з дзецьмі, падобна на тое, што наўмысна выхоўваецца адсутнасць самастойнасці. Гэта губляе ўяўленне «я магу» або «не магу», уяўленне свабоды, адказнасці.
Читайте еще
Избранное