Общество

«Вельмі балюча было гэта ўсё бачыць». Насценны малюнак Алеся Пушкіна з Валадаркі

Яго вынес адтуль фатограф Аляксандр Васюковіч.

– Гэта была першая камера, у якую я трапіў на Валадарцы, у так званым шанхаі. У ёй утрымліваліся 24 чалавекі, – распавёў былы палітвязень Аляксандр Васюковіч, які зараз у бяспецы, у інтэрв'ю Белсату. – Да мяне там нехта і з «Litesound» сядзеў, і Алесь Пушкін таксама.

Дык вось, мне паказалі малюнак – рысачкі, якія маляваў на сцяне Алесь Пушкін. Я папрасіў сваіх, каб мне пераслалі ў перадачы кальку, каб можна было яго скапіяваць. І я зрабіў гэта. І ў выніку вынес на свабоду.

Вельмі балюча было гэта ўсё бачыць, таму што я быў да гэтага на пахаванні Алеся… І, блін, не ведаю, мне падалося, што ўсё, што я мог зрабіць, – гэта вынесці адтуль тую штуку. Для гісторыі.