Алесь прысвяціў сваё жыццё Беларусі. Прысвяціў таму, каб наша краіна, кропля па кроплі, стала сапраўднай, каб мы, нарэшце, праз усведамленне правоў чалавека, усведамілі сябе ЛЮДЗЬМІ.
«Алесь Беляцкий — наш Гавел, наш Валенса»
Нобелевскую премию мира 2022 поделили белорусский политзаключенный правозащитник Алесь Беляцкий, российский «Мемориал» и украинский Центр за гражданские права. О том, как белорусы встретили эту новость, — в обзоре «Салідарнасці».
Лявон Вольскі, музыка:
«Алесь Бяляцкі — мужны, сумленны, пасьлядоўны чалавек.
Аднойчы стаўшы на шлях праваабаронцы, ён ня збочыў, не павярнуў назад, не заблукаў.
Рабіў і працягвае рабіць сваю годную справу.
Шчыра віншую з Нобэлеўскай прэміяй, Алесь!
Перамога непазьбежная!»
Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча:
«Сённяшні дзень незвычайны з самага ранку: сонечны, светлы, залаты, з ясным бяздонным небам. Аказваецца, гэта не проста падарунак нябёсаў. Гэта — знак.
Вельмі нечаканая, хаця і даўгачаканая, навіна пра Нобеля для Алеся Бяляцкага адзначаная нябёсамі.
Радуюся. Ганаруся. Вельмі заслужана. Вельмі сымбалічна. Вельмі своечасова. Я б назвала гэта промнем надзеі ў вельмі змрочны час. Нябёсы, здаецца, пагаджаюцца.
Людзьмі, якія маюць гонар і права жыць у сваёй краіне, такой, аб якой мараць Алесь і яго аднадумцы, да якіх і сябе сціпла адношу. Нічога не бывае марна, такіх людзей зараз шмат, як ніколі раней. І гэта галоўнае!
Не гучны, вельмі спакойны і вельмі моцны чалавек. Мы размаўлялі за некалькі месяцаў да яго арышту. Алесь разумеў, што арышт — толькі пытанне часу. Ні панікі, ні мітуслівасці, ні пошуку «бяспечнага» месца.
Алесь заўжды вяртаўся ў Беларусь.
Я ведаю Алеся даўно, люблю і паважаю. Гэта прэмія — вельмі яго і вельмі заслужаная. І, мне здаецца, што вельмі правільна, што разам з ім яе атрымалі людзі, якія супольна супрацьстаяць гвалту і бяспраўю, якое ізноў спрабуе ўмацавацца ў гэтай частцы свету.
Віншую, Алесь! Віншую, вясноўцы! Віншую ўсіх нас!
Мікалай заўжды кажа, што любыя перакананні каштуюць роўна столькі, колькі чалавек гатовы за іх плаціць. Алесевы аплачаны самай высокай цаной.
Свабоду нельга забраць. Яна ў сэрцы. І, дзякуй Богу, што свет на яе баку».
Лев Львовский, экономист:
«Все говорят, и я повторю: вручение Нобелевской премии мира Алесю Беляцкому — это сразу несколько хороших новостей для Беларуси.
1) У нас появилась ещё одна международная фигура, автоматически имеющая значимый вес.
2) Белорусская повестка не ушла с международного поля.
3) Как бы цинично это ни звучало, но тот факт, что Алесь находится в заключении, тоже важен. Теперь режим Лукашенко держит в тюрьме не просто 2000 политзаключенных, а 1999 политзаключенных и одного нобелевского лауреата.
Ну и, конечно же, мои самые искренние поздравления центру «В*сна», Алесю Беляцкому и его семье».
Пётр Кузьняцоў, публіцыст:
«Беларусы любяць пахныкаць, якія мы недарэчныя.
А літаральна за некалькі год — 2 Нобелеўкі. Ды не па біялёгіі (са ўсей павагай, але не галоўная нашая праблема на гэтым этапе), а ў галоўных намінацыях, якія пра сумленьне: Літаратуры і Міру.
Калі гэта не ўзровень, то што тады?»
Зміцер Панкавец, журналіст:
«Хто б што ні казаў, але наколькі беларусы ўсё ж пасіянарная нацыя. Гэта нейкая фантастыка, што цягам апошніх дзесяці гадоў двое нашых суайчыннікаў сталі лаўрэатамі Нобелеўскіх прэмій у літаратуры і міры. Нямногія нацыі Еўропы і свету могуць такім пахваліцца».
Александр Фридман, историк и политолог:
«Демократическая Беларусь получила «второго Нобеля». Премия для политзаключенного Беляцкого — премия для всех белорусских политзаключенных. Беларусь же теперь страна, в которой лауреат Нобелевской премии мира находится за решеткой».
Сяргей Навумчык, публіцыст:
«Праваабаронца Алесь Бяляцкі, які ў беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху чатыры дзесяцігодзьдзі, сябра Аргкамітэту БНФ — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру! Разам зь ім — расейскія і ўкраінскія праваабаронцы. Той выпадак, калі выбар Нобэлеўскага камітэту ў «дсясятку!».
Павел Усаў, палітолаг:
«Канешне, для ўсяго свету было б важна каб Украіна і ўкраінскі народ атрымалі Прэмію Міру. Бо ніхто не зрабіў столькі для таго, каб свет зразумеў важнасць свабоды і дэмакратыі, як Украіна.
Украінскі народ яшчэ раз давёў чалавечай цывілізацыі, што любы, нават малы, кампраміс са злом абарочваецца катастрофай і вялікай крывёю. Гэта было б справядліва і годна з кожнага пункту гледжання. Шкада што нобелеўскі камітэт гэтага не разумее.
Але, той факт, што Алесь Беляцкі атрымаў гэтую ўзнагароду, таксама вельмі важна, перш за ўсе для саміх беларусаў, для ўмацавання іх духу барацьбы, як супраць рэжыму Лукашэнкі, так і расейскай агрэсіі. Гэта важна для нашай дзяржаўнасці, для нашага светапогляду і філасофіі, якая паказвае, што мы не частка расейскага свету, але самадастаковая і годная нацыя. Нацыя, якая ўсімі магчымымі сродкамі дапамагае Украіне змагацца са злом і не стаіць па баку цемры
Слава Украіне! Жыве Беларусь!».
«Беларус — лауреат Нобелевской премии мира 2022! Алесь Беляцкий! Прекрасный выбор. Достойнейший человек. Совесть Беларуси и всего мирового движения за Свободу. Железная воля, могучая сила духа, святая вера в Свободу. При этом природная скромность, обаятельность и человечность. А как Алесь играет в футбол! Пример патриотизма, стойкости и веры в свои идеалы.
Уверен, что в недалеком будущем в Беларуси, как и во многих городах Европы будут улицы, площади, организации имени Алеся Беляцкого.
Поздравляю Алеся. Поздравляю всю его семью, друзей, коллег и единомышленников. Поздравляю всю Беларусь!
Наша совесть, человек мира Алесь Беляцкий в застенках режима Лукашенко. Лучшего человека в качестве кандидата в президента страны трудно представить. Алесь — наш Гавел, наш Валенса.
Жыве Беларусь! Слава Україні! Да здравствует Свобода!»
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное