Калі мы будзем працягваць размаўляць па-беларуску, мы будзем працягваць жыць беларускім менталітэтам, які адрозніваецца і ад украінскага, і ад рускага, і ад польскага, і ад літоўскага.
Аліса Сыракваш: «Наша нацыя дагэтуль знаходзіцца ў фармаванні, што самае прыгожае»
Прэзідэнтка асацыяцыі «Беларусы Парыжа» Аліса Сыракваш — пра тое, чым адметныя беларусы.
— Калі мне кажуць, што мова для Беларусі не самы важны момант зараз, я скажу не: гэта адзінае, што мы можам супрацьпаставіць той сітуацыі, якая адбываецца, і той пагрозе, якая над намі вісіць з боку Расіі — поўнай асіміляцыі, — выказала меркаванне Аліса Сыракваш на Еўрарадыё. — Наша мова — гэта наша зброя.
У нас ён свой, таму што ў нас быў свой шлях, сваё жыццё, свая гісторыя.

Адначасова хачу абмежаваць разуменне нацыяналізму, як закрыццё толькі на сабе. Наша нацыя яшчэ дагэтуль знаходзіцца ў фармаванні, што самае прыгожае, таму што ў нас ёсць свабода быць такімі, якімі мы хочам. Над намі не вісіць кувалдай гісторыя і яе цяжкасці, як над шмат якімі народамі.
Сярод адметных рыс нашага народу беларуска вызначае ў тым ліку і тыя, якія некоторыя лічаць спрэчнымі.
— Мне вельмі падабаецца канцэпцыя тутэйшых. Хтосьці з гэтага смяецца, але гэтая канцэпцыя праўдзівая ў дачыненні да сітуацыі беларусаў і таго, як мы захаваліся ў гэтай гісторыі і дагэтуль існуём.
Гэта таксама наша зброя. Чалавек выжыў, таму што ўмее прыстасоўвацца да розных абставінаў у розных умовах. Гэта тычыцца ўсіх людзей.
А беларусы ў гэтым сэнсе проста людзі-Х, людзі ў квадраце. Бо мы сумелі прыстасавацца да розных абставінаў.
Мы ў такой сітуацыі, калі можам зараз напісаць нашу гісторыю. І ў 2020 годзе мы пабачылі, наколькі людзям гэта цікава.
Так, сёння ў сітуацыі глабалізацыі нам трэба шукаць як вызначыцца і якой даць гэтаму адказ. У мяне адчуванне, што мы яшчэ недастаткова паважаем сваю культуру, бачым яе як нешта другога сорту ў параўнанні з «вялікай рускай культурай».
Але трэба змагацца за тое, што ў кожнага — сваё, там, у кагосьці ёсць нафта, а ў нас ёсць культура. У нас ёсць што прапанаваць свету — наша бачанне жыцця, нашу салідарнасць.
Калі нашу салідарнасць у 2020-21 годзе бачылі, напрыклад, мае знаёмыя і незнаёмыя людзі, яны былі ў шоку. Як мы салідарны адзін з адным, як мы дапамагаем адзін аднаму. Гэта наша каштоўнасць.
І талерантнасць — гэта вельмі моцная наша каштоўнасць. Так, яна мае межы, як мы бачылі ў тым жа 2020 і 2022 годзе, але існуе. Пачуць іншае меркаванне, зразумець і ўпусціць іншага чалавека ў сваё жыццё, дапамагчы абсалютна незнаёмаму чалавеку нават з рызыкай для сябе — гэта адна з нашых галоўных рыс, я думаю, — лічыць Аліса Сыракваш.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное