Аляксандр Мілінкевіч ачуньвае пасля аперацыі

Паводле ягонай жонкі Іны Кулей, ён «перамог смерць і пнеўманію».

Аляксандр Мілінкевіч

Пасля страшных нечаканых наступстваў планавай аперацыі прайшоў месяц, напісала Іна Кулей.

«Увесь гэты месяц мы гойдаліся на эмацыйных арэлях: крок наперад — крок назад. Ад «рыхтуйцеся да найгоршага» да «рыхтуемся да рэабілітацыі».

З Божай дапамогай Аляксандр перамог смерць і пнеўманію, якая звычайны спадарожнік такіх хворых, і зараз сапраўды на добрай дарозе.

Шлях да поўнага адужвання не блізкі, але я веру. Веру безумоўна і бясконца. І ведаю, што свята яшчэ наперадзе».

Адзіны кандыдат у прэзідэнты ад аб’яднанай апазіцыі ў 2006 годзе, а таксама дарадца Святланы Ціханоўскай і заснавальнік ВБЎ Аляксандр Мілінкевіч у лістападзе перанёс аперацыю на соннай артэрыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)