(Бела) ці (Кубра) Вагнэраўцы для Афрыкі
Аналітык Ігар Тышкевіч – пра візіт міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова ў Зімбабвэ, дзе ён правёў перамовы, у тым ліку, з прэзідэнтам краіны.
– Памятаеце, калі вагнэраўцы зьявіліся ў Беларусі я казаў што частку зь іх «інтэгруюць», а пасьля могуць задумацца над уласнымі сілавымі праэктамі ў Афрыцы, – піша Тышкевіч. – А вось і рэалізацыя. Зімбабвійская прэса паведамляе што міністр унутраных спраў Кубракоў падпісаў мэмарандум з Зімбабвэ пра супрацоўніцтва ў «паліцэйскай сфэры».
Абмен тэхналёгіямі, трэнінгі й г. д. Далейшы крок – адпраўка часткі «інструктараў». А там, ужо з такім «легальным» статусам, праца як зь мясцоваю паліцыяй (мяркую ня толькі зь ёю), так і ўласна не надта публічная дзейнасьць па ахове не надта публічнага бізнэсу асобна ўзятых беларусаў у Афрыцы.
Цікава іншае: разьвіцьцё такога трэку рана ці позна выйдзе за межы працы выключна зь «беларускімі» актывамі. У тым ліку праз сквапнасьць беларускага боку. Тым захочацца болей.
І тут альбо перакрыжаваньне інтарэсаў з той часткай раасейскіх ПВК якія пераходзяць да Золатава (а таксама са структурамі карпарацый ГУ ГШ і ФСБ (СВР РФ падобна што адкінулі ад карыта, прынамсі на 2024 год), альбо сыход на забесьпячэньне кітайскіх падрадаў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное