Витебский активист и распространитель независимой прессы 76-летний Борис Хамайда, который недавно вышел на свободу, рассказал подробности своего задержания.
По словам Хамайды, 23 января, около 8 часов утра, в двери его квартиры позвонили. На вопрос, кто там, ему ответили: «Из областного комитета госбезопасности».
В квартиру вошли двое в штатском. Один из них на просьбу Бориса Хамайды показал служебное удостоверение сотрудника КГБ, второй – удостоверение сотрудника Первомайского РОВД Витебска.
– Першы азнаёміў мяне з паперай аб правядзенні ў кватэры ператрусу ў сувязі з адной крымінальнай справай. Працэсуальнае дзеяннне санкцыянавана генеральным пракурорам. Па патрабаванні перадаў асабісты кнопкавы тэлефон /PHILIPS/, зарэгістраваны ў МТС. У якасці панятых былі запрошаны двое суседзяў з пад’езда дома.
После обыска Хамайду отвезли в КГБ, техника осталась дома. После допроса активиста перевезли в Первомайский РОВД, где сообщили, что на его странице в Фейсбуке нашли подписку на запрещенные сайты.
– Толькі ўвечары, а 18-й гадзіне, пераступіў парог камеры ічу/сіза. З 8-мі сукамернікаў – 6 палітычных. Сустрэлі добра. Прапанавалі «шконку»/нары/ ўнізе. Далі два кавалка хлеба – першая ежа за суткі.
Праз два дні, 25 студзеня, мае рукі зашчапілі кайданкамі і павялі на суд, які меў адбыцца па скайпе ў адным з памяшканняў сіза. Прывялі ў пакой, пасадзілі на стул перад кампутарам.
Разгляд справы пачаўся нестандартна. Вось кароткі пераказ. Суддзя прапанаваў мне пакласці рукі на стол. Я адказаў: «Не магу». Чаму? На руках кайданкі.
Ён пытаецца ў міліцыянта, чаму мне надзелі кайданкі? Той прыглушаным голасам адказвае: «Он политический». Суддзя дае каманду зняць кайданкі. Я кладу рукі на стол.
Падчас разгляду справы мне стала вядома, што падпіска на забароненыя сайты (арт. 19-11) адбылася 23 студзеня, у першай палове дня, акурат у дзень майго затрымання.
Атрымліваецца, пакуль мяне вазілі туды-сюды, нейкі дзядзька, напрыклад, з умоўнай мянушкай «специалист» падпісаў мяне на забароненыя сайты. Гэтага дзядзьку, як я разумею, не знайшлі, таму я за яго адседзеў двое сутак у ічу/сіза.
Пры разглядзе справы выявіліся некаторыя супярэчнасці, таму суд адклалі на 2 лютага, каб вызваць у якасці сведкаў міліцыянтаў.