Политика

Цыганкоў: «Амерыканцы трымаюць наперадзе перад носам Лукашэнкі вельмі прывабную морквачку»

Палітычны аглядальнік — пра тое, ці варта зараз заклікаць Еўропу ісці на дыялог з Менскам.

— Джон Коўл выказаў спадзяванне, што да канца гэтага года будуць вызваленыя ўсе беларускія палітвязні. Не бачу прычын сумнявацца, што менавіта так і адбудзецца, — піша Віталь Цыганкоў.

Больш за тое, упершыню Коўл на сустрэчы ў Менску заявіў аб недапушчальнасці новых рэпрэсій. Амерыканцы трымаюць наперадзе перад носам Лукашэнкі вельмі прывабную морквачку – магчымасць прыехаць у ЗША і сустрэцца з Трампам.

Апошнія год-два вызваленне палітвязняў было абвешчана галоўнай стратэгічнай задачай усімі палітычнымі дзеячамі, ад Офіса да ягоных апанентаў.

Віталь Цыганкоў

Некаторыя беларускія палітыкі заклікаюць Еўропу аслабіць санкцыі, ісці на дыялог з Менскам – дзеля той жа святой задачы, вызвалення палітвязняў. І вось палітвязні вызваленыя. І, магчыма, нават рэпрэсіі прыпыненыя. Дзеля якой мэты цяпер заклікаць Еўропу аслабляць ці здымаць санкцыі?

Цяпер, калі, магчыма, цягам года ўсе палітзняволеныя будуць вызваленыя – што будзе названа новай стратэгічнай задачай?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)