Гэта мог быць Навагрудак, гэта магло быць Заслаўе
Фотавандроўка па літоўскіх Троках, дзе даводзіцца бавіць час беларусам, якія не могуць вярнуцца на радзіму.
Да Трокаў усяго паўгадзіны прыгарадным цягніком ад Вільні. На колькі хвілін менш, чым гарадской электрычкай ад Мінска Пасажырскага да Заслаўя, з ягонымі гарадзішчамі і старажытнай царквой.
Сёння многія беларусы, якія вымушана апынуліся ў Літве, едуць на выходныя ў Трокі, да знакамітага замка. Падобнага, дарэчы, да навагрудскага. Тут, у Троках, можна пабачыць, якім бы мог стаць замак у Навагрудку. А за адно прайсціся па вуліцах, якія месцамі моцна нагадваюць навагрудскія.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное