Лічба дня. Данія выдаткуе 700 000 еўра на падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі і іх сем’яў

Напярэдадні перамоваў са Святланай Ціханоўскай паўночныя краіны пацвердзілі падтрымку «Міжнароднага гуманітарнага фонду» дапамогі беларускім палітвязням.

У прыватнасці, міністр замежных справаў Даніі Ларс Расмусен адзначыў: Данія выдаткуе ў 2024 годзе 5 мільёнаў дацкіх кронаў для фонду.

Святлана Ціханоўская падзякавала Даніі і ўсім паўночным краінам за салідарнасць і падтрымку.

– Сёння тысячы людзей знаходзяцца за кратамі, тысячы рэпрэсаваных і іх сем’яў патрабуюць дапамогі, рэабілітацыі і лекавання. Вашая салідарнасць дае надзею, энергію, а галоўнае – упэўненасць, што мы не застанемся сам-насам са сваёй бядой. Дзякуй, – цытуе лідарку дэмсіл яе прэс-служба.

Раней Міжнародны гуманітарны фонд падтрымалі Нарвегія  і Швецыя. За гэты год удалося сабраць больш за 2 млн еўра ў падтрымку фонду.

Як раней распавядаў «Салідарнасці» кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак, у першую чаргу дапамога фонда разлічана на тых людзей, якія знаходзяцца ўнутры Беларусі. Яна будзе накіроўвацца сем’ям палітзняволеных, палітзняволеным, у тым ліку і вызваленым.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(7)