Общество

Лічба дня. У BYSOL агучылі дадзеныя па агульных зборах за 2025 год

Сярод іншага, за год атрымалася закрыць каля 250 персанальных збораў.

Фото: reform.news

BYSOL падводзіць вынікі 2025 года. Прыведзеныя лічбы сведчаць пра салідарнасць беларусаў і беларусак, сіла нашай супольнасці і здольнасць да сумесных дзеянняў, адзначаюць у фондзе.

У BYSOL падкрэсліваюць, што дадзеныя прыведзеныя паводле папярэдніх падлікаў, гэтая справаздача рыхтавалася ў той час, калі 2025 год яшчэ не скончыўся.

Паводле папярэдніх падлікаў, за гэты год нам разам з вамі атрымалася сабраць больш за 1 250 000 еўра дапамогі, адзначаюць у фондзе.

Гэтая лічба ўключае і персанальныя зборы, і зборы BYSOL (напрыклад, Дзіцячы збор), а таксама зборы на ініцыятывы — усе выпадкі, калі беларусы і беларускі ахвяравалі на сапраўды важныя справы.

Агулам у 2025 годзе атрымалася закрыць каля 250 персанальных збораў, у тым ліку, 12 збораў для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Агулам і колькасць ахвяраванняў, і сярэдні іх памер павялічваюцца.

Асобна ў фондзе згадаць экстраныя зборы для вызваленых палітвязняў. Сёлета іх было два — і кожны з іх стаў рэкордным: 111 000 еўра падчас першага збору і 260 000 еўра падчас другога. Абодва зборы былі закрытыя рэкордна хутка, а сабраныя сумы ўдвая перавысілі пастаўленыя мэты.

Каманда эвакуацыі інтэнсіўна працавала цягам усяго года. На гэта паўплывалі як «справа Гаюна», так і працяг сістэмных рэпрэсій. Нават пасля вызвалення палітвязняў не пакідаюць у спакоі — частка з іх вымушаная ратавацца, падкрэсліваюць у BYSOL:

— За год мы зафіксавалі 140 кейсаў эвакуацыі. Але за сухім словам «кейсы» хаваюцца жывыя людзі — часам цэлыя сем’і. Сёння яны ў бяспецы.

Выплаты палітвязням — яшчэ адзін важны кірунак працы фонда. Часта менавіта гэтая дапамога мае ключавую ролю ў жыцці чалавека пасля вызвалення: тэрмінова купіць сезонныя рэчы, лекі ці пакрыць іншыя жыццёва неабходныя выдаткі. У 2025 годзе было здзейснена амаль 500 такіх наўпроставых выплатаў.

У 2025 годзе падтрымалі 10 праектаў ініцыятываў міні-грантамі на агульную суму амаль 37 тысячаў еўра.

Таксама фонд аказвае інфармацыйную дапамогу. Сёлета Гарачая лінія апрацавала больш за 2 000 запытаў рознай складанасці. Гэтая паслуга ананімная і бяспечная, і мы аказваем яе на прафесійным узроўні, адзначюць у BYSOL.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(4)