Прадзюсарскі цэнтр нявесткі Лукашэнкі адпрацаваў першыя дзяржзамовы
«Музмедыя прадакшн» зарабляе грошы ствараючы відэа для дзяржаўных прадпрыемстваў.
«Музмедыя прадакшн» ўжо адпрацаваў першыя дзяржзамовы. Сярод яго кліентаў — «БМЗ», «БелАЗ», «Белшына» ды іншыя, піша Бюро.
У кастрычніку «Беларускі металургічны завод» адсвяткаваў юбілей — 40 год. Да гэтай «знамянальнай падзеі» новы відэапрадакшн прэзентаваў іміджавы кліп завода на песню «Мацнейшыя за сталь» аўтарам якой, само сабой, стала Ганна Сялук. Новы «гімн БМЗ» выканалі артысты, якія супрацоўнічаюць з «Музычнай медыякампаніяй».
Таксама выданне знайшло камерцыйныя ролікі вытворчасці «Музмедыя прадакшн» для іншых буйных беларускіх машынабудаўнічых холдынгаў: «Белшыны», Магілёўскага аўтамабільнага завода і БелАЗа.
«Музычная медыякампанія» – гэта прадзюсарскі цэнтр, у якім намесніцай дырэктара з’яўляецца Таццяна Кулакова. Гэта родная сястра Ганны Лукашэнкі, жонкі Дзмітрыя Лукашэнкі.
«Музычная медыякампанія» належыць Палацу рэспублікі Упраўлення спраў Лукашэнкі (30%) і прыватнай кампаніі «АНСЛ прадакшн» (70%). Апошняя запісаная на Андрэя Урублеўскага (95%) – аднаго з падначаленых Дзмітрыя Лукашэнкі.
Імаверна, Урублеўскі выконвае ў «АНСЛ прадакшн» функцыю намінальнага ўладальніка, каб утаіць удзел у кампаніі жонкі свайго патрона. Абрэвіятура АНСЛ вельмі нагадвае ініцыялы жонкі сярэдняга сына Лукашэнкі – АНна (па-руску) Сяргееўна Лукашэнка.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное