Общество

Шчытцова: 4 асноўныя прычыны закрыцця Streamline

Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова назвала чатыры асноўныя прычыны закрыцця школы замежных моваў Streamline.

  • Добрая рэпутацыя і лiдарскiя пазіцыі сярод адукацыйных праектаў у Беларусі. Улады імкнуцца не дапускаць росту аўтарытэтнасці незалежных кампаніяў, асабліва ў галіне адукацыі.
  • Вялікі выкладчыцкі калектыў і незалежны статус школы. Рэжым Лукашэнкі не мог кантраляваць акадэмічную супольнасць школы. 
  • Адсутнасць кантролю за наборам, камунікацыяй і мабільнасцю студэнтаў. Гэта была пляцоўка для сустрэчаў і зносінаў людзей з запытам на сучасную адукацыю і адкрытую міжкультурную камунікацыю.
  • Перашкода эміграцыі. У тым ліку «ўцёку» патэнцыйнай працоўнай сілы за мяжу.

Таццяна Шчытцова адзначыла:

– Улады працягваюць ціск на незалежныя адукацыйныя ўстановы, абмяжоўваюць магчымасці для шырокага вывучэння замежных моваў па-за іх кантролем і перашкаджаюць развіццю свабодных інтэлектуальных супольнасцяў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.2(5)