Политика

Тышкевіч: «Цяпер у афіцыйнага Менску ёсць тры варыянты»

Пра вынікі швейцарскага самміту міру для беларускіх прапагандыстаў. Па пунктах.

Аналітык пералічвае непрыемные сюрпрызы для расейскіх і беларускіх прапагандыстаў з пункту гледжання ўдзелу.

– Наяўнасць на мерапрыемстве прадстаўнікоў (паўнапраўных, бо Бразілія прысутнічала як назіральнік) Арменіі, Грузіі, Венгрыі, Славаччыны ды Індыі – гэта ўжо было непрыемна для РФ ды Беларусі, – разважае Ігар Тышкевіч. – А вось галасаванне стала яшчэ больш непрыемным.

Першае – 80 дзяржаваў (+ некалькі міжнародных арганізацый). Расейская прапаганда (а следам і беларускія рэсурсы, як папугаі) пачалі рапартаваць што падпісалі 80 дзяржаваў з 92, што бралі удзел.  Так, але гэта ўжо шмат, зважаючы, што сябрамі ААН ёсць 193 дзяржавы. І гэтыя 80 заяўляюць пра тое, што мае месца агрэсія РФ супраць Украіны, мае месца вайна.

Але ж ключавым ёсць іншае – хто сярод падпісантаў. Гэта Венгрыя (на непадпісанне дакументаў якой так разлічвалі ў Маскве ды Менску), Турэччына, Катар, Сінгапур – усе гэтыя дзяржавы разглядаюцца як важныя гандлёвыя партнёры ў цяперашні час.

Але ёсць і проста палітычны ляпас у выглядзе падпісання дакументаў Грузіяй, Малдовай, і Сербіяй. Той самай, пра якую як «нашэва друга» так багата і прыгожа распавядаў Лукашэнка.

Цяпер у афіцыйнага Менску ёсць тры варыянты:

  • Проста сядзець ціха і рабіць выгляд, што нічога не адбылося. Але гэта да першага зрыву «ПапыКолі».
  • Рэзка пераабувацца ў палёце ды заяўляць, што былыя «сябры» рэзка «сапсаваліся».
  • Ісці ў рэчышчы расейскай прапаганды і проста копіпасціць тое, што напішуць там.

Усе пералічаныя варыянты цяжка назваць аптымальнымі для ўмацавання сваіх палітычных пазыцый.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(35)