У Навагрудку каля закансерваванай вежы замка з’явілася вялікая расколіна ў грунце
Схіл замчышча ўмацоўвалі зімой 2013 года, тады было зроблена каля 100 свідравін.
Ля падножжа закансерваванай Касцёльнай вежы Навагрудскага замка з’явілася расколіна ў грунце. Непасрэдна каля самой вежы заўважана прасяданне ўчастка схіла на некалькі дзясяткаў сантыметраў. Сведкам гэтай карціны стаў карэспандэнт «Салідарнасці».
Расколінаў грунце цягнецца ўздоўж Касцёльнай вежы і накіроўваецца ў бок Шчытоўкі.
Магчыма, адной з прычын утварэння расколіны сталі моцныя дажджы, што часта здараюцца тут у апошнія дні. Так, 2 мая быў зафіксаваны своеасаблівы рэкорд — усяго за гадзіну ў Навагрудку выпала 18 мм ападкаў, пры дэкаднай норме ў 21 мм.
Нагадаем, што рэстаўрацыя Навагрудскага замка , помніка гісторыі і архітэктуры XIII-XVI стагоддзяў, адбываецца ў рамках дзяржпраграмы «Замкі Беларусі».
Зімой 2013 года было праведзена ўмацаванне грунтаў. Каля падножжа вежаў зрабілі каля 100 свідравін, у якія залілі адмысловы раствор. Спецыялісты казалі тады, што гэта ўнікальная тэхналогія , якая ў Еўропе была ўжыта ўпершыню.
Варта дадаць, што апаўзанне грунта на замкавай гары ў Навагрудку ўжо здаралася некалькі год таму. Выразны след ад яго знікне яшчэ не хутка.
Атрымаць каментар у аддзеле культуры Навагрудскага райвыканкама на момант публікацыі не атрымалася.
Як расказаў «Салідарнасці» старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, з’яўленне расколінаў на схіле навагрудскага замчышча назірался да ягонага апошняга ўмацавання ў 2013-м. Пасля гэтага ён не чуў пра падобныя выпадкі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное