Вользе Калацкай прысудзілі два гады «хатняй хіміі» за аплявуху Азаронку
Вынесены прысуд вядомай перакладчыцы і выкладчыцы ангельскай мовы Вользе Калацкай.
Вольга Калацкая, фота Надзеі Бужан, Наша Ніва
Суддзя Ала Скуратовіч прысудзіла ёй два гады «хатняй хіміі», паведамляе тэлеграм-канал «Вясна назірае». Нагадаем, жанчыну вінавацілі ў тым, што падчас адной з акцый пратэсту яна ўдарыла супрацоўніка СТВ Рыгора Азаронка.
Дарэчы, менавіта такі прысуд запрошваў для Вольгі Калацкай бок абвінавачання, які прадстаўляла памочніца пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Валерыя Таратынка. Яна ўжо выступала абвінаваўцам у некаторых іншых гучных справах апошняга часу – напрыклад, за надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага (абвінавачаныя атрымалі ад 1,5 гадоў «хіміі» да 2 гадоў калоніі строгага рэжыму).
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное