Як сёння выглядае навагрудскае замчышча, уваход на якое зрабілі платным
Нязвыклая карцінка для тых, хто тут даўно не быў.
Уваход на тэрыторыю Навагрудскага замка зрабілі платным — 1 рубель з чалавека, дзецям да 7 год бясплатна. Аплаціць можна толькі наяўнымі, папярэджвае мясцовы турыстычна-інфармацыйны цэнтр.
Трапіць сюды цяпер магчыма з аўторка па нядзелю, з 10.00 да 17.30. У панядзелак тэрыторыя замка зачынена.
Тых, хто даўно не быў у Навагрудку, убачанае на замчышчы можа, мякка кажучы, здзівіць.
А вось так замчышча выглядала мінулай восенню і зімой:
А гэта фотаздымкі, зробленыя ў сакавіку 2020-га:
Рэканструкцыю Навагрудскага замка пачалі ў 2012 годзе. Яшчэ праз два гады была завершаная кансервацыя Касцельнай вежы. Яе новы выгляд спадабаўся далёка не ўсім.
Вясной 2016-га каля закансерваванай вежы замка з’явілася вялікая расколіна ў грунце, на ўмацаванне схілаў Замкавай гары з боку касцёла спатрэбілася некалькі год.
Напрыканцы 2023 года была завяршаная пятая чарга рэканструкцыі замка, у рамказ якой правялі кансервацыю руін трох вежаў XIV-XVI стст. — Пасадскай, Дазорнай і Уваходнай. Цяпер над імі надбудоўваюць каменны пласт вышынёй каля 1,5 м для абароны валоў.
Далей паводле планаў прадугледжваецца аднаўленне Шчытавой вежы, у якой мяркуюць стварыць музей.
Чытайце неўзабаве на нашым сайце вялікі артыкул да 980-годдзя Навагрудка
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное