Золата на карнізах. Апошні твор на свабодзе Алеся Пушкіна
Дзмітры Гурневіч публікуе фота ўдзельнікаў форуму вясковай моладзі ў Палацы Булгакаў у Жылічах (Кіраўскі раён) і тлумачыць, чаму звярнуў увагу на гэты здымак, дзе БРСМаўцы стаяць пад пазалочанымі карнізамі.
— Бо пазалоту на іх накладаў Алесь Пушкін. Ён удзельнічаў у аднаўленні палацу ў 2021 годзе. Менавіта там яго і арыштавалі, — піша Гурневіч.
У той дзень, 30 сакавіка, я датэлефанаваўся Алесю. Ён быў акурат на рыштаваннях.
«Як нічога ніякага, працую, кладу золата ў палацы Ігнацыя Булгака. У мяне рукі ў золаце», — сказаў Алесь.
Недзе праз дзве гадзіны яго арыштуюць, а праз два гады заб’юць у турме. Гэтае золата на карнізах — яго апошні твор на свабодзе.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное