Конвейер репрессий. Режиссер Андрей Кудиненко бежал из Беларуси, власти обвинили его в «экстремизме»
Хроника политического преследования 27 июля.
У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі Instagram-акаўнт незалежнага фотаагенцтва LookByMedia

Міністэрства інфармацыі Беларусі ўвечары 24 ліпеня ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
У яго ўключылі акаўнт «lookbymedia (LookByMedia — незалежнае беларускае фотаагенцтва)» у Instagram (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/lookbymedia).
Рашэнне прызнаць кантэнт гэтага інтэрнэт-рэсурса «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 22 ліпеня 2026 года суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.
LookByMedia — гэта незалежнае беларускае фотаагентства, заснаванае ў маі 2025 года ў эміграцыі былой камандай фотаслужбы партала TUT.BY з ініцыятывы вядомага беларускага фатографа Сяргея Балая.
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў таксама дадалі Instagram-акаўнт ales_minau (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/ales_minau). Ён належыць былому палітвязню, настаўніку, літаратару і журналісту Алесю Мінаву, асуджанаму да трох гадоў «хіміі». У снежні 2021 года яму ўдалося выехаць ва Украіну, дзе пасля пачатку вайны ён працаваў як журналіст.
У адпаведнасці з рашэннем суда Гомельскага раёна ад 15 ліпеня 2026 года «экстрэмісцкім» прызнаны і кантэнт YouTube-канала «Беларуская гадзiна» (ідэнтыфікатар https://youtube.com/@gadzina.online), які транслюе навіны Беларусі ў відэафармаце. Яго таксама ўнеслі ў «экстрэмісцкі» спіс на сайце Міністэрства інфармацыі.
Режиссер Андрей Кудиненко бежал из Беларуси, власти обвинили его в «экстремизме»
Об этом написал в Фейсбуке друг Кудиненко, директор фестиваля беларуских фильмов Bulbamovie Януш Гаврилюк.
«На гэтым здымку мы разам з Андрэем Кудзіненкам — рэжысёрам культавага фільма «Акупацыя. Містэрыі», беларусьфільмаўскай «Масакры», сузаснавальнікам фестывалю Bulbamovie, аўтарам док-фільмаў для Белсат TV, а да нядаўняга часу новым дырэктарам прыватнай кінашколы «КиноКоллайдер» ў Мінску, — написал Гаврилюк. — Андрэй быў вымушаны ўцячы з Беларусі».

По словам друга, беларуские власти обвинили Кудиненко в «экстремизме». Во время обысков в его квартире и киношколе участвовали 8 сотрудников ОМОНа и два сотрудника КГБ. Обыски продолжались 15 часов. У режиссера забрали паспорт и телефон.
«Увага: усе мэсэнджары і акаўнты Андрэя ў сацыяльных сетках цяпер знаходзяцца пад кантролем КДБ. Яму сказалі, што яму пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі, — добавил Януш Гаврилюк. — Гэта яшчэ адзін прыклад таго, як рэжым знішчае незалежную культуру і пераследуе людзей мастацтва.
Сёння самае галоўнае — Андрэй у бяспецы. Хочацца верыць, што ўжо хутка ён зноў зможа здымаць кіно, а не змагацца за ўласную свабоду».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное
