Общество

Лічба дня. Якое месца заняла Беларусь у Індэксе свабоды прэсы-2026

Беларусь звыкла займае месца ў апошняй дваццатцы рэйтынгу — 165‑е, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Наша краіна знаходзіцца паміж Еменам і М’янмай.

За год краіна паднялася на адну прыступку, але не з прычыны нейкіх паляпшэнняў у медыйнай сферы — некаторыя з суседзяў-аўтсайдараў «апярэдзілі» ў пагаршэннях.

Так выглядае Індэкс свабоды прэсы ў 2026 годзе

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Рэпарцёры без межаў (RSF), апублікавала штогадовы Індэкс свабоды прэсы-2026. За 25 гадоў назіранняў сярэдні рэйтынг краін ніколі не быў настолькі нізкім.

Упершыню ў гісторыі Сусветнага індэкса свабоды прэсы арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» сітуацыя больш чым у палове краін свету аказваецца ў катэгорыях «складаная» або «вельмі складаная».

Увядзенне законаў, якія абмяжоўваюць свабоду прэсы, у тым ліку ў межах палітыкі ўмацавання нацыянальнай бяспекі тых ці іншых краін, пачынаючы з 2001 года, прывяло да паступовага пагаршэння становішча са свабодай інфармацыі, у тым ліку — у дэмакратычных краінах.

У ніжняй частцы рэйтынгу найгоршыя вынікі ў прававой катэгорыі (ад 22 да 32 балаў са 100) паказалі Беларусь (165‑е месца), Азербайджан (171‑е месца), Расія (172‑е месца) і Туркменістан (173‑е месца).

У Беларусі і ў РФ законы аб барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам рэгулярна выкарыстоўваюцца як падстава для крымінальнага пераследу журналістаў за іх працу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)