А значыць мы станем сведкамі яшчэ не адной займальнай гісторыі на беларускім кірунку. Аж да таго, што пакуль падаецца неверагодным — стварэння «апзіцыйнай партыі» ў самой Беларусі. Не сёння, але крыху пазней, у 2025-м.
Тышкевіч: Улады спрабуюць рэалізаваць алгарытм Мадура ў беларускім выкананні
Пра што сведчыць візіт у Мінск прадстаўніка Дзярждэпу ЗША – тлумачыць аналітык Украінскага інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч.
— Хачу нагадаць свой ліпеньскі пост па кадравых зьменах, калі анансаваў мноства цікавостак.
А пасьля верасьнёўскі, адкуль дам проста цытату:
— Лукашэнка дэманструе гатоўнасць да гандлю. І гэты гандаль ён жадае пачаць як мага раней, каб зімой 2025-га можна было ўжо дэманстраваць наступны этап трансфармацыі палітыкі.
Яму важна забяспечыць сабе ўстойлівасць да замарозкі (або спынення) вайны ва Украіне. І гэта пытанне яго асабістай будучыні, у тым ліку ў выпадку транзіту ўлады.
Гандаль за месца пад сонцам яшчэ не пачаўся, візыт амэрыканцаў (а неўзабаве будуць ня толькі яны) — гэта толькі вызначэнне контураў, межаў гандлёвага поля. Але працэсы ідуць. І тут граюць некалькі фактараў:
- падзеі ва Украіне, спробы ацаніць (знешнімі гульцамі) месца РФ ў рэгіёне;
- жаданне афіцыйнага Мінска. І тут нельга прывязваць матывацыю толькі да выбараў 2025-га. Гаворка акурат пра фармат адносінаў на бліжэйшыя 3-5 год і контуры магчымых сцэнароў іх развіцця;
- актывізацыя КНР. Тут адразу комплекс фактараў. І ціск на Лукашэнку што да нармалізацыі адносінаў з суседзямі, і проста ўзмацненне свайго уплыву, што, натуральна, не надта падабаецца Крамлю. І, што тым болей натуральна, выклікае інтарэс і змяшаную рэакцыю у амерыканскіх ды еўрапейскіх структураў, якія адсочваюць беларускае пытанне
Што да прыведзенай цытаты? А паглядзіце, як актывізаваліся адразу некалькі асобаў. Васкрасенскі, Дзмітрыеў, Пратасевіч, Канапацкая. Будзе болей. І партыя, верагодна, будзе. Але пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Маем спробу рэалізацыі алгарытма Мадура ў беларускім выкананні і з больш цікавай палітычнай базай (што можа дазволіць сапраўды высці на нейкі ўстойлівы фармат праз 4-5 год).
На жаль (ці на шчасце) для часткі апанентаў Лукашэнкі, такі алгарымт стварае пільную патрэбу карэнным чынам мяняць сваю палітыку. Пачынаючы ад вызначэння задачаў і мэтаў, сканчваючы зменамі ў фармаванні каманды і карэннай трансфармацыяй публічнай камунікацыі.
Атрымаецца — будзе цікавы палітычны расклад, які Лукашэнка (ці той хто будзе па ім) вымушаны будзе ўлічваць. Калі не зменяцца — ёсць добры прыклад, імя якому Хуан Гуайдо.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное