19 ліпеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе «Вясна». Цяпер у ім 4250 прозвішчаў.
Сярод якіх былы палітвязень Андрэй Анпілогаў, палітвязень з Пінска Сяргей Кулеш, архітэктары Дар’я Мандзік, Раман Забела, Ілля і Таццяна Палонскія, рэдактарка і перакладчыца Анастасія Мацяш, Лаліта Крывец, Арцём Грыбко, Кірыл Крошкін, Андрэй Шчотка.